7 чэрвеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з намеснікам Міністра аховы здароўя, лячэння і медыцынскай адукацыі Ірана, кіраўніком Арганізацыі па кантролі за прадуктамі харчавання і медыкаментамі Махдзі Пірсалехі.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі наконт актуальных пытанняў развіцця супрацоўніцтва паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін.
Бакі пацвердзілі нацэленасць на паступальнае развіццё адносін у сферах аховы здароўя, фармацэўтыкі і харчавання.