08-10-2019
8 кастрычніка 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з французскай дэлегацыяй на чале з намеснікам Генеральнага дырэктара па палітычных пытаннях і бяспецы МЗС Францыі Алексісам Ламекам, які прымае ўдзел у форуме “Мінскага дыялогу” “Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы”.
Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-французскіх адносін, дыялог Беларусі з ЕС, актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, уключаючы пытанні бяспекі.