04-11-2019
4 лістапада 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Мустафой Авейсі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.
А.Дапкюнас падзякаваў Паслу Ірана за ініцыятыўную і актыўную шматгадовую працу на карысць умацавання беларуска-іранскіх адносін у духу дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі.
М.Авейсі адзначыў гасціннасць беларускага народа, а таксама істотны патэнцыял для далейшага развіцця адносін паміж Беларуссю і Іранам.