21 мая 2025 г. па ініцыятыве венесуэльскага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Іванам Хілем Пінта.
Падчас размовы бакі пацвердзілі дружалюбны і адкрыты характар беларуска-венесуэльскага міждзяржаўнага дыялогу. Кіраўнік венесуэльскага знешнепалітычнага ведамства перадаў свае віншаванні з нагоды 80-й гадавіны з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Суразмоўцы абмяняліся думкамі наконт актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня, а таксама абмеркавалі ключавыя аспекты двухбаковага ўзаемадзеяння. Дасягнута дамоўленасць аб больш актыўным выкарыстанні такіх інструментаў, як сумесная Камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і палітычныя кансультацыі.
Міністры замежных спраў пазітыўна ацанілі ўзаемадзеянне Беларусі і Венесуэлы ў міжнародных арганізацыях, асабліва адзначыўшы працу ў рамках Групы сяброў у абарону Статута ААН. Бакі пагадзіліся аб неабходнасці пашырэння гэтага аб'яднання.