05-11-2019
1 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Алега Паферава з Віцэ-прэзідэнтам па пытанях планавання Венесуэлы Рыкарда Менэндасам.
У сустрэчы таксама ўзяў ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іван Хіль.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва, у тым ліку стан і перспектывы далейшай рэалізацыі двухбаковых праектаў у розных галінах.