24 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэй Раўкоў з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі сустрэўся са Старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай.
Бакі абмеркавалі пытанні стану і развіцця двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі, а таксама правядзення шэрага парламенцкіх мерапрыемстваў у 2025 годзе.
Кіраўнік Парламента падзякавала Паслу Беларусі за яго актыўны ўдзел у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.