22 ліпеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Грузіі Мікалай Рагашчук сустрэўся са старшынёй камітэта па міжнародных справах Парламента Грузіі, кіраўніком дэлегацыі Грузіі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Нікалазам Самхарадзэ і старшынёй камітэта рэгіянальнай палітыкі і мясцовага самакіравання Парламента Грузіі, кіраўніком групы дружбы з Нацыянальным сходам Беларусі Іракліем Кадагішвілі.
Суразмоўцы грунтоўна абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.