14 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч прыняў удзел у адкрыцці Каспійскага будаўнічага тыдня ў г.Баку, у рамках якога пачаў работу шэраг будаўнічых выстаў.
Беларусь на выставах прадстаўлена калектыўным стэндам Belarus, арганізаваным РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн», Беларускай універсальнай таварнай біржай і шэрагам беларускіх прадпрыемстваў.