3 красавіка 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне Дзмітрый Емельянаў правёў перамовы з кіраўніком Камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю правінцыі Ганьсу Шэн Юньфэнам. Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па пытаннях двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.