8 снежня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Каралеўстве Саудаўская Аравія па сумяшчальніцтве Ігар Белы сустрэўся з дырэктарам дэпартамента па супрацоўніцтве з краінамі Еўропы Міністэрства замежных спраў Саудаўскай Аравіі Абдурахманам аль-Ахмедам.
Бакі абмеркавалі шляхі ўмацавання ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы, рэалізацыю перспектыўных беларуска-саудаўскіх праектаў, а таксама пытанні спрашчэння візавых працэдур.