20 студзеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў сустрэўся з сакратаром парткама г.Суйфэньхэ правінцыі Хэйлунцзян Ван Лэем.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў сферы прыгранічнага гандлю, інвестыцый, міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння і гуманітарных сувязей.