Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/f90adbf69b9796c9.html

Аб удзеле Пасла Беларусі ў В'етнаме У.Баравікова ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў да Маўзалея Хашыміна

18 жніўня 2025

 

18 жніўня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў разам з кіраўнікамі акрэдытаваных у г.Ханоі дыпмісій у азнаменаванне 80-годдзя незалежнасці Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам і 80-годдзя дыпламатычнай службы В'етнама ўсклаў вянкі да Маўзалея Хашыміна і Помніка загінуўшым героям у г.Ханоі.