24 жніўня 2023 г. прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова і беларускай дыяспары з нагоды 79-й гадавіны вызвалення Малдовы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усклалі кветкі да Вечнага агню на Мемарыяле воінскай славы «Вечнасць», а таксама на алеі беларускіх бяроз, закладзенай у Кішынёве ў 2008 годзе ў памяць аб савецкіх воінах, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.