Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/f6419fe52d81f765.html

Аб сустрэчы Часовага паверанага Беларусі Ю.Ільіной са старшынёй Групы дружбы з Беларуссю ў Парламенце Аргенціны

19 сакавіка 2025


17 сакавіка 2025 г. адбылася сустрэча Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы Юліі Ільіной са старшынёй Групы дружбы з Беларуссю Палаты дэпутатаў Нацыянальнага кангрэса Аргенціны Марсэлай Пагана.

Разгледжаны перспектывы задзейнічання патэнцыялу кантактаў паміж групамі дружбы ў парламентах Беларусі і Аргенціны для актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязей, пошуку перспектыўных напрамкаў для развіцця двухбаковага гандлю.