Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/f47e82678e0f027f.html

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Кітае А.Чарвякова ў Форуме палітычных партый ШАС

24 красавіка 2025

 

23-24 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў наведаў з рабочым візітам г.Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, каб паўдзельнічаць ў Форуме палітычных партый ШАС, арганізаваным Міжнародным аддзелам ЦК КПК і кіраўніцтвам СУАР.

У рамках мерапрыемства Пасол даў інтэрв'ю шэрагу медыярэсурсаў, правёў рабочыя сустрэчы з членам Палітбюро ЦК КПК, сакратаром партыйнага камітэта СУАР Ма Сінжуем і Загадчыкам міжнароднага аддзела ЦК КПК Лю Цзяньчаа.