9 лютага 2026 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Ігара Белага з генеральным дырэктарам Фонду развіцця г.Абу-Дабі Махамедам Саіфам аль-Сувайдзі.
Бакі абмеркавалі развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама рэалізацыю сумесных праектаў у сферах прамысловасці, медыцынскага турызму і індустрыі гасціннасці.