Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/f39262c128b52f99.html

Аб прэзентацыі ў г.Бялградзе кнігі «Вайна за жыццё — Беларусь у Другой сусветнай вайне»

26 лістапада 2024

 

26 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі прыняў удзел у прэзентацыі сербскага выдання кнігі беларускага гісторыка Віктара Ермаловіча «Вайна за жыццё — Беларусь у Другой сусветнай вайне», якая адбылася ў г.Белградзе ў Інстытуце палітычных даследаванняў. Мерапрыемства адбылося пры непасрэдным удзеле аўтара перакладу кнігі на сербскую мову Даяны Лазарэвіч і аўтара прадмовы ваеннага аташэ Пасольства Беларусі ў Сербіі Сяргея Лаўшука.