28–29 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Рэспубліцы Саюз М'янма па сумяшчальніцтве Уладзімір Баравікоў наведаў М'янму ў рамках рабочай паездкі.
Пасол Беларусі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў М'янмы Ко Ко Чжо. Бакі абмеркавалі пытанні міжпарламенцкага, міжпартыйнага і міжведамаснага ўзаемадзеяння, шляхі развіцця дагаворна-прававой базы дзвюх краін, графік і мадальнасці правядзення будучых сумесных мерапрыемстваў.