2 чэрвеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч прыняў удзел у адкрыцці міжнародных выстаў «Нафта і газ Каспія», «Энергетыка і ўзнаўляльная энергія» і «Транспарт, транзіт і лагістыка» ў рамках Бакінскага энергетычнага тыдня.
Беларускую экспазіцыю, прадстаўленую пяццю прадпрыемствамі электратэхнічнай і транспартнай галін, наведаў Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў.