22 чэрвеня 2021 г. Надзвычайны і Паўнаважны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк прыняў удзел ва ўскладанні вянкоў да вечнага агню ля манумента "Маці Арменія" з нагоды Дня памяці і смутку ў сувязі з 80-годдзем пачатку Вялікай Айчыннай вайны.