Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/efccdaed77d59357.html

Аб арганізацыі Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі у рамках міжнароднай прамысловай выстаўкі “ITIF-2021” у Карачы

17 лістапада 2021

16-18 лістапада 2021 г. пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан прадстаўнікі вядучых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый НАН Беларусі і ДКНТ пад эгідай Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан’юнктуры цэн прымаюць удзел у міжнароднай прамысловай выставе "ITIF-2021" у г.Карачы.