26 сакавіка 2026 г. прызначаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык напярэдадні адбыцця ў г.Харарэ сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Ігнацыусам Грэмам Мудзімбай.
Бакі скаардынавалі падыходы да работы па рэалізацыі дамоўленасцей на найвышэйшым узроўні, ўсёабдымнай «Дарожнай карты» стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026–2030 гады і выкананні рашэнняў Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ.
Кіраўнікі дыпмісій дасягнулі ўзаемаразумення адносна першачарговых крокаў па далейшым выкананні падпісаных кантрактаў у рамках Трэцяй фазы Праграмы механізацыі фермерскіх гаспадарак Зімбабвэ, арганізацыі рэзультатыўнага абмену візітамі і ўзаемнага ўдзелу ў выставах, развіцці ўзаемнага гандлю і інвентарызацыі выканання падпісаных двухбаковых дакументаў.