Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/eef29a86d4ae1ee2.html

Аб арганізацыі Пасольствам Беларусі ў Сербіі выставы, прысвечанай Народнаму паэту Беларусі Петрусю Броўцы

30 чэрвеня 2025

 

27 чэрвеня 2025 г. у Пасольстве Беларусі ў Сербіі ў фармаце літаратурнай гасцінай была праведзена выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта і пісьменніка Петруся Броўкі. 

З прывітальным зваротам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі.