Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/eeeb5fc4f180b42a.html

Аб рабочай паездцы Пасла Беларусі У.Баравікова ў М'янму

23 студзеня 2026

 

22–25 студзеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Рэспубліку Саюз М'янма па сумяшчальніцтве Уладзімір Баравікоў здзейсніў рабочую паездку ў М'янму. 

22 студзеня 2026 г. У.Баравікоў прыняў удзел у сустрэчы старшыні Беларускай партыі «Белая Русь» Вольгі Чамаданавай са старшынёй Партыі салідарнасці і развіцця Саюза Кхін Йі, членам Саюзнай выбарчай камісіі М'янмы Аун Со Вінам, прэзідэнтам М'янманского інстытута стратэгічных і міжнародных даследаванняў Тан Чжо.

23 студзеня 2026 г. Пасол Беларусі сустрэўся са старшынёй камітэта па развіцці г.Янгона Со Тэйнам, генеральным сакратаром Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат М'янмы Кхайн Кхайн Нве, намеснікам генеральнага дырэктара Міністэрства інфармацыі М'янмы За Ярам.