Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/ee43405181327733.html

Аб удзеле Пасла Беларусі ў В'етнаме У.Баравікова ў экспертным семінары па тэматыцы еўразійскай бяспекі

26 мая 2026

 

26 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме Уладзімір Баравікоў узяў удзел у экспертным семінары на тэму «Еўразійская бяспека ў кантэксце разнастайнасці і шматпалярнасці ў свеце», які прайшоў у В'етнамскай акадэміі грамадскіх навук (ВАГН) пры падтрымцы і ўдзеле пасольстваў Беларусі і Расіі, знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін (у фармаце відэаканферэнцыі), Інстытута еўрапейскіх і амерыканскіх даследаванняў ВАГН, в'етнамскай аналітычнай супольнасці.

У рамках семінара ў тым ліку абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца беларуска-расійскай ініцыятывы распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.