22 чэрвеня 2021 г. у Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Рэспублікі Казахстан адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "Лясная песня", прымеркаванай да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэмічная бібліятэка Рэспублікі Казахстан.