Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/eabd0b630332c3ac.html

Аб удзеле Генеральнага консульства Беларусі ў г.Хашыміне ў цырымоніі адкрыцця выставы Vietfood & Beverage – Propack Vietnam

07 жніўня 2025

 

7 жніўня 2025 г. віцэ-консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне (В'етнам) Паліна Карпава прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы Vietfood & Beverage – Propack Vietnam».

У рамках мерапрыемства віцэ-консул наведала стэнд беларускага вытворцы і правяла перамовы з прадстаўнікамі профільных в'етнамскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю.