Аб удзеле Пасла Беларусі ва Узбекістане Л.Марыніча ў закладцы Цэнтральнага парка на тэрыторыі Новага Ташкента
20 сакавіка 2023
18 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч напярэдадні вясновага свята Наўруз прыняў удзел у закладцы Цэнтральнага парка на тэрыторыі Новага Ташкента.