Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/ea0ca4f9b2d492bd.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Бразіліі А.Андрэева з прэзідэнтам Фонду Алешандрэ дэ Гузмау (FUNAG)

12 лютага 2026

 

12 лютага 2026 г. у Міністэрстве замежных спраў Бразіліі адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Андрэя Андрэева з прэзідэнтам Фонду Алешандрэ дэ Гузмау (FUNAG) Рафаэлем Азерэду.

Бакі абмеркавалі стан беларуска-бразільскага ўзаемадзеяння і перспектывы яго паглыблення ў двухбаковым фармаце і на шматбаковых пляцоўках ААН і БРІКС. Дамовіліся пра прапрацоўку магчымасці экспертнага супрацоўніцтва ў сферы прыкладнога палітычнага аналізу па лініі знешнепалітычных ведамстваў і нацыянальных даследчых структур.