22 чэрвеня 2025 г., у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен, дыпламаты беларускага Пасольства сумесна з Пасольствам Расіі ў Малдове, а таксама актывам беларускай дыяспары Малдовы ўсклалі кветкі да Вечнага агню на Мемарыяле «Вечнасць» у Кішынёве. Таксама беларускія дыпламаты разам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі ў Алеі беларускіх бяроз, што павысаджвалі на Мемарыяле ў гонар 63-й гадавіны Перамогі.