13 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч прыняў удзел у адкрыцці міжнародных выстаў сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Caspian Agro і Interfood Azerbaijan у г.Баку.
Беларуская нацыянальная экспазіцыя прадстаўлена 24 прадпрыемствамі харчовай галіны.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў наведаў беларускі стэнд і азнаёміўся з прадстаўленай на выставе айчыннай прадукцыяй.