Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/e6b548b71c060547.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі А.Чарвякова з дэлегацыяй г.Цзямусы

14 студзеня 2026

 

12 студзеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў сустрэўся з дэлегацыяй г.Цзямусы правінцыі Хэйлунцзян пад кіраўніцтвам віцэ-мэра Цю Вэньхуэя. 

У склад дэлегацыі ўвайшлі дырэктары буйных прадпрыемстваў у сферы фармацэўтыкі, будаўнічых матэрыялаў і машынабудавання.

Бакі абмяняліся думкамі наконт пытанняў паглыблення міжрэгіянальнага, гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.