Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/e5e9770c57465c3c.html

Аб удзеле Пасла В.Дзенісенка ў Міжнародным форуме рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Таджыкістана

27 лістапада 2024

 

У мэтах нарошчвання і павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння па лініі адукацыйных устаноў 27 лістапада 2024 г. у Душанбэ пачаў работу III Міжнародны форум рэктараў вышэйшых прафесійных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Таджыкістан. Тэма форуму: «Адукацыя як важнейшы фактар ва ўмацаванні двухбаковых сувязей паміж Рэспублікай Таджыкістан і Рэспублікай Беларусь».