30 лістапада - 3 снежня 2021 г. у рамках візіта ў правінцыю Шаньдун Надзвычайны и Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько наведаў шэраг горадаўтваральных прадпрыемстваў правінцыі — «Вэйчай» (вытворчасць рухавікоў), «Шантуй Констракшн» (дарожна-будаўнічая тэхніка), «Шаньдун Лінгун» (горназдабыўная тэхніка), «Шаньдун Хуалін» (кабельная прадукцыя), «Чжунхэн» (трансгранічная электронная камерцыя), правёў перамовы з кіраўніцтвам кампаній.