24 мая 2025 г. Пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя прыняло ўдзел у міжнародным фестывалі Busan Global Gathering 2025, які штогод праходзіць у г.Пусане.
На фестывалі быў арганізаваны стэнд Пасольства, які прэзентуе мясцовай грамадскасці культуру, гісторыю і турыстычныя асаблівасці Беларусі.