30 снежня 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне Аляксандр Сідарук сустрэўся са старшынёй Народнага камітэта г.Хашыміна Нгуен Ван Дыокам.
Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Хашымінам у гандлёва-эканамічнай, культурнай і гуманітарнай сферах.