26 мая 2026 г. у Кнэсеце (парламенце) Дзяржавы Ізраіль адбылося памятнае мерапрыемства, прымеркаванае да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС і арганізаванае Пасольствам Беларусі сумесна з кіраўніцтвам Кнэсета і Усеізраільскага Саюза ліквідатараў і пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты Кнэсета, прадстаўнікі Бюро па сувязях «НАТЫЎ» Офіса Прэм'ер-міністра Ізраіля, спецыялісты па радыяцыйнай бяспецы, кансультанты МАГАТЭ, дыпламаты Пасольства Расіі, ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, журналісты, грамадскія і культурныя дзеячы.
Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Юрый Ярашэвіч.