Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/d6a6b11f302d9143.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі М.Рагашчука са старшынёй урада Аджарыі (Грузія)

03 красавіка 2026

 

3 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі Мікалай Рагашчук сустрэўся са старшынёй урада Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі Сулханам Тамазашвілі.

Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, у прыватнасці ўмацаванне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, арганізацыю ўзаемных візітаў дэлегацый, а таксама правядзенне культурных і спартыўных мерапрыемстваў.