16 лютага 2025 г. калектыў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы прыняў удзел у мемарыяльнай цырымоніі, прысвечанай 80-й гадавіне трагічнай гібелі Героя Савецкага Саюза, генерал-лейтэнанта інжынерных войскаў Дзмітрыя Карбышава ў канцлагеры «Маўтхаўзен».