20-21 мая 2025 г. пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Сербіі ў гарадах Нові Сад і Бялград адбыліся два дзелавыя форумы пад агульнай назвай «Лагістыка, гандаль, інвестыцыі: Беларусь як кропка выхаду на рынак ЕАЭС».
У мерапрыемствах прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі, ганаровыя консулы Беларусі ў г.Нові Сад Драгалюб Швоня, у г.Бялградзе Драгамір Карыч і г.Крагуевац Зоран Вулавіч, старшыня Таварыства сербска-руска-беларускага сяброўства ў г.Чачак Драган Логвінаў, прадстаўнікі дзелавых колаў, профільных галіновых асацыяцый.
Падчас мерапрыемстваў асаблівая ўвага была нададзена прэзентацыі інвестыцыйных магчымасцей індустрыяльнага парку «Вялікі камень» як аптымальнай платформы для выхаду на рынак краін ЕАЭС, а таксама пашырэнню беларуска-сербскіх эканамічных адносін з задзейнічаннем біржавога механізму гандлю.