10 снежня 2024 года ў г.Ціраспалі ў Культурна-асветніцкім цэнтры Прыднястроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Т.Г. Шаўчэнка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова адкрыла фотавыставу «Беларусь без межаў: ад прастораў ледзянога кантынента да касмічных далей». Экспазіцыя была падрыхтавана Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі спецыяльна для Пасольства, каб пазнаёміць жыхароў Малдовы з высокатэхналагічнымі дасягненнямі суверэннай Беларусі — даследаваннямі Антарктыкі і асваеннем космасу.