7 ліпеня 2025 г. ў г.Каракасе ў рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Пасольствам Беларусі ў Венесуэле сумесна з венесуэльскім бокам у Нацыянальным Нантэоне арганізавана ўрачыстая цырымонія ўскладання вянка да саркафага нацыянальнага героя – вызваліцеля Венесуэлы Сімона Балівара.
У цырымоніі прынялі ўдзел Міністр замежных спраў Венесуэлы Іван Хіль, намеснік Міністра замежных спраў па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і Паўночнай Амерыкай Андрэа Караа, кіраўнікі акрэдытаваных у Венесуэле дыпламатычных місій, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Венесуэлы, ганаровыя госці.