Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/cfd4631162624907.html

Аб відэаканферэнцыі Пасла Беларусі С.Лукашэвіча з прадстаўнікамі МЗС Бразіліі

24 лістапада 2021

24 лістапада 2021 г. адбылася сустрэча ў фармаце відэаканферэнцыі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргея Лукашэвіча з дырэктарам дэпартамента шматбаковых эканамічных арганізацый Міністэрства замежных спраў Бразіліі Фернанда Піменцелем і дырэктарам дэпартамента прасоўвання сельскагаспадарчага бізнесу МЗС Бразіліі Аляксандрам Гіслені.