Напярэдадні Дня дзяцей у Рэспубліцы Карэя ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь адбылося мерапрыемства для вучняў школы Сінманг, арганізаванае Пасольствам сумесна з Асацыяцыяй жонак Паслоў у г.Сеуле і актывам беларускай дыяспары ў Карэі.
Падчас мерапрыемства з прывітальным словам выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі, праз розныя актыўнасці адбылося знаёмства карэйскіх школьнікаў з беларускімі культурай і традыцыямі.