8 ліпеня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрый Лазарчык прыняў удзел у беларуска-іранскай анлайн-сустрэчы, арганізаванай Магілёўскім аддзяленнем Беларускай гандлева-прамысловай палаты і Палатай прамысловасці, шахт і гандлю правінцыі Усходні Азербайджан.