9 верасня 2025 г. у фармаце ВКС адбыліся кансультацыі паміж галоўным консульскім упраўленнем Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і галоўным упраўленнем па консульскіх пытаннях і пытаннях грамадзянства Міністэрства знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Венгрыі.
Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў узаемадзеяння, адзначылі важнасць рэгулярнага дыялогу ў фармаце консульскіх кансультацый, накіраванага ў першую чаргу на забеспячэнне абароны правоў і інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб.