17 снежня 2025 г. у рамках візіту дэлегацыі ААТ «БЕЛАЗ» у г.Бішкек адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Сяргея Малунова з Першым намеснікам Міністра энергетыкі Кыргызскай Рэспублікі Эмілбекам Ысманавым, падчас якой бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў горназдабыўной сферы.