26 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў сустрэўся са старшынёй праўлення Шаньдунскай групы цяжкай прамысловасці (Shandong Heavy Industry Group Co.Ltd.) Ванам Чжыцзянам.
Бакі абмеркавалі напрамкі сумеснай работы і перспектывы рэалізацыі праектаў у машынабудаўнічай галіне Беларусі з прыцягненнем кітайскіх тэхналогій.