11 ліпеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Анатоль Глаз сустрэўся з дырэктарам адной з вядучых турэцкіх «фабрык думкі» – Цэнтра еўразійскіх даследаванняў AVIM Алевам Кылычам.
Адбыўся абмен думкамі наконт пытанняў рэгіянальнай праблематыкі, мірнага ўрэгулявання расійска-ўкраінскага канфлікту і негатыўных наступстваў незаконных аднабаковых санкцый Захаду ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку для сусветнай харчовай бяспекі.
Абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва экспертных структур дзвюх краін.