Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/ca24fe4a790fea96.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Маліноўскага са старшынёй урада Аўтаномнага краю Ваяводзіна Сербіі

21 мая 2025

 

20 мая 2025 г. у г.Нові-Сад адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргея Маліноўскага са старшынёй урада Аўтаномнага краю Ваяводзіна Маяй Гойкавіч.

Адбыўся абмен думкамі наконт перспектыў беларуска-сербскага супрацоўніцтва з улікам актуальных праграм развіцця ў дзвюх краінах, актывізацыі ўзаемадзеяння паміж Аўтаномным краем Ваяводзіна і г.Нові-Сад з Гомельскай вобласцю і г.Гомелем у розных галінах, перш за ўсё эканамічнай, у рамках пагадненняў аб супрацоўніцтве і пабрацімскіх сувязях.